Спадчына: Сітуха Уладзімір Мікалаевіч
Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:59
16 чэрвеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Сітухі (1950–2014), члена-карэспандэнта Міжнароднай Акадэміі Інфармацыйных Тэхналогій (МАІТ), доктара філасофіі, пісьменніка, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў Беларусі
Уладзімір Мікалаевіч Сітуха нарадзіўся 16 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гутаўскай сярэдняй школе. Сярод дзяцей выдзяляўся кемлівасцю, прагнасцю да вучобы.